«Эвертан» — БАТЭ — 0:1. 21.by

«Эвертан» — БАТЭ — 0:1

18.12.2009 00:44 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Якубу (у сінім) супрць Ліхтаровіча і Шытава.

На заключны матч групавога этапу Лігі Еўропы супраць БАТЭ трэнер «Эвертана» выставіў дублюючы склад. Ясная справа, брытанцы ўжо забяспечылі сабе выхад з групы, а таму вырашылі паберагчы лідэраў.

Некаторыя гульцы яшчэ ніколі не з’яўляліся з першых хвілін у афіцыйным матчы ліверпульскага клубу. Асабліва ў абароне англійскай каманды выйшлі зусім маладыя хлопцы па 16‑17 гадоў.

Тым не менш, букмекеры ўсё адно аддавалі перавагу «Эвертану». Зазірнуў перад матчам на сайты букмекерскіх кантор. Каафіцыент на перамогу БАТЭ складаў 1 да 4,75.

Асаблівай цікавасці ў Ліверпулі матч каманд не выклікаў. Трыбуны былі напалову пустыя. Нават падчас трансляцыі было чуваць, як часам групка з 50‑60 беларусаў перакрыквала ангельцаў.

БАТЭ ўсё ж з першых хвілінаў завалодаў ініцыятывай. Але да рэальных пагрозаў варотам ветэрана Нэша справа не даходзіла. Хіба Валадзько здалёк добра трапіў па мячы, але варатар быў на месцы.

У «Эвертана» ў атацы атрымлівалася яшчэ меней. Нігірыец Якубу так і не мог зачапіцца за мяч. У нашых у атацы асабліва стараўся Сяргей Крывец, а вось Максім Скавыш быў зусім незаўважны.

Тым не менш, уражанне, што БАТЭ ў гэты вечар свайго не ўпусціць не пакідала. На 62‑ой хвіліне Павел Няхайчык біў ужо ў пустыя вароты, але своечасова паспеў абаронца Дафі.

Ну а адзіны гол у гульні атрымаўся на 75‑ай хвіліне. Была перадача з флангу, якую спінай да варот прыняў Сяргей Сасноўскі. Ён і скінуў мяч пад удар Аляксандру Юрэвічу. Удар у абаронцы атрымаўся добры — 0:1.

«Эвертан» меў шанец адыграцца за пяць хвілін за да сканчэння асноўнага часу, але Агард паслаў мяч у некалькіх сантыметрах ад штангі.

Балельшчыкі «Эвертана» пасунуліся з трыбун задоўга да фінальнага свістка.

Праз дзесяць гадоў мала ўжо хто ўзгадае ў якім складзе гулялі ліверпульцы, а вось лік застанецца. БАТЭ атрымаў гістарычную перамогу над англійскім клубам.

У суботу ў Барысаве адбудзецца ўганараванне БАТЭ залатымі медалямі першынства, а потым каманда сыдзе ў адпачынак. Сезон для клуба Віктара Ганчарэнкі атрымаўся досыць удалым.

***

У іншым матчы групы лісабонская «Бенфіка» дома перамагла грэчаскі АЕК 2:1.

Такім чынам выніковая турнірная табліца групы I выглядае наступным чынам: «Бенфіка» — 15 пунктаў, «Эвертан» — 9, БАТЭ — 7, АЕК — 4.

Заўтра адбудзецца лёсаванне далейшых этапаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскі клуб на аптымістычнай ноце завяршыў футбольны сезон.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика