У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Штутгарт» згуляе з «Барселонай». 21.by

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Штутгарт» згуляе з «Барселонай»

18.12.2009 13:47 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пятніцу ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Нямецкі «Штутгарт», за які выступае Аляксандр Глеб, пазмагаецца супраць уладальніка трафею-2009 іспанскай «Барселоны», за якую беларус гуляў у мінулым сезоне ды заваяваў галоўны еўрапейскі трафей.

***

Іншыя пары: «Алімпіякас» — «Бардо», «Інтэр» — «Чэлсі», «Баварыя» — «Фіярэнціна», ЦСКА — «Севілья», «Ліён» — «Рэал», «Порту» — «Арсенал», «Мілан» — «Манчэстэр Юнайтэд».

Першыя матчы пройдуць 16‑17 і 23‑24 лютага, матчы ў адказ — 9‑10 і 16‑17 сакавіка. Матчы 1/8 сёлета разнесеныя на месяц, і штодня (у аўторкі і серады) будзе праходзіць толькі па дзве гульні.

Каманды, указаныя першымі, правядуць першы матч дома.

Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў Мадрыдзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Глеб супраць свайго былога клуба.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика