Зборная Каталоніі — Аргенціна — 4:2. 21.by

Зборная Каталоніі — Аргенціна — 4:2

23.12.2009 12:30 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная Каталоніі па футболе пад кіраўніцтвам Ёхана Кройфа выйграла ў таварыскім матчы ў зборнай Аргенціны з лікам 4:2.

Галы ў складзе пераможцаў забілі Серхіё Гарсія, Боян Кркіч, Серхіё Гансалес і Мойсэс Уртада. Матч адбыўся ў Барселоне на стадыёне «Камп Ноў».

Кройф працаваў у якасці трэнера ўпершыню з тых часоў, як ён узначальваў «Барселону» 13 гадоў таму. Што да зборнай Аргенціны, то абавязкі яе коўча выконваў памочнік галоўнага трэнера Эктар Энрыке, які замяніў дыскваліфікаванага ФІФА Дыега Марадону.

За зборную Каталоніі выступалі ключавыя гульцы «Барселоны»:

Хаві, Карлес Пуёль і Херард Пікэ. Аргенцінцам давялося абысціся без вядучых форвардаў — Ліянеля Месі, які днямі атрымаў прыз найлепшаму гульцу свету, а таксама без траўмаванага Серхіё Агуэра.

Зборная Каталоніі, як і некаторыя іншыя каманды з іcпанскіх рэгіёнаў (у прыватнасці, з Краіны Баскаў), удзельнічае ў таварыскіх матчах, але не мае права гуляць у афіцыйных спаборніцтвах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Каталоніі па футболе пад кіраўніцтвам Ёхана Кройфа выйграла ў таварыскім матчы ў зборнай Аргенціны з лікам 4:2.Галы ў складзе пераможцаў забілі Серхіё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика