Капітан кіеўскага «Дынама», ураджэнец Беларусі Арцём Мілеўскі прызнаны найлепшым украінскім гульцом 2009 года. Другое месца заняў яго легендарны аднаклубнік Андрэй Шаўчэнка, трэцім стаў галкіпер «Шахцёра» Андрэй Пятаў.
Паўабаронца мюнхенскай «Баварыі» Анатоль Тымашчук стаў пятым.
Найлепшым галкіперам краіны прызнаны Пятаў, найлепшым трэнерам — рулявы «Металіста» Мірон Маркевіч, а найлепшым легіянерам — харват Дарыё Срна з «Шахцёра».