Адпусцілі Булыгу
29.12.2009 10:56
—
Новости Спорта
|
Форвард Віталь Булыга, якому 12 студзеня споўніцца 30 гадоў, пакідае БАТЭ. Паводле звестак сайта барысаўскага футбольнага клуба, у спартсмена заканчваецца кантракт, заключаны да канца года, і па ўзаемнай дамоўленасці паміж клубам і гульцом «прынята рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва». Стаўшы свабодным агентам, Булыга атрымае права займацца пытаннямі свайго далейшага працаўладкавання. У мінулым сезоне Булыга правёў за БАТЭ 15 матчаў і забіў два мячы (чэмпіянат краіны — 9/1, Кубак Беларусі — 5/1, Ліга Еўропы — 1/0). Згуляць больш яму не дазволіла сур’ёзная траўма, пасля якой была аперацыя і працяглае аднаўленне. У 2008 годзе Булыга гуляў за клуб «Луч‑Энергія» (Уладзівасток). Пасля пераходу ў БАТЭ футбаліст заявіў: «Я прыйшоў у гэту каманду не зарабляць грошы. Я зарабляў грошы ў Расіі. Я прыехаў проста дапамагчы камандзе і каб для мяне быў штуршок паехаць у іншы клуб». Булыга — другі футбаліст, які пакінуў БАТЭ падчас гэтай міжсезоннасці. 22 снежня кантракт на 3,5 гады заключыў з польскім «Лехам» 23‑гадовы паўабаронца Сяргей Крывец. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Форвард Віталь Булыга, якому 12 студзеня споўніцца 30 гадоў, пакідае БАТЭ. Паводле звестак сайта барысаўскага футбольнага клуба, у спартсмена заканчваецца кантракт,...
|
|