Мінскае «Дынама» выйшла ў фінал «Кубка Шпэнглера»
30.12.2009 20:31
—
Новости Спорта
|
Хакеісты мінскага «Дынама» выйшлі ў фінал прэстыжнага «Кубка Шпэнглера», які праходзіць перад Новым годам у Швейцарыі. Для выхаду ў фінал беларусам было неабходна перамагаць у апошняй гульні групавога раунду зборную Канады. Паўночнаамерыканцы ў асноўным складзеныя з канадскіх хакеістаў, што гуляюць у Еўропе. З цяжкасцю, але «Дынама» задачу выканала. Лік — 4:3 (Міка Ёкела, 9, Дзяніс Качаткоў, 24, 32, Сяргей Варламаў, 42; Курціс Маклін, 12, Шон Хейнс, 35, Жан‑П’ер Віж’е, 52). Заўтра ў фінале «Дынама» сустрэнецца з пераможцам дуэлі швейцарскага «Давоса» і нямецкага «Мангейма». Пачатак вырашальнай гульні а 13:00. «Кубак Шпэнглера» разыгрываецца штогод ад 1923 году. Летась пераможцам было маскоўскае «Дынама». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакеісты мінскага «Дынама» выйшлі ў фінал прэстыжнага «Кубка Шпэнглера», які праходзіць перад Новым годам у Швейцарыі. |
|