Верхаўцоў перайшоў у «Вентспілс»
15.01.2010
—
Новости Спорта
|
Абаронца футбольнага клуба «Нафтан» і зборнай Беларусі Дзмітры Верхаўцоў падпісаў кантракт з віцэ-чэмпіёнам Латвіі клубам «Вентспілс».Кантракт з 23-гадовым футбалістам быў заключаны ў чацвер паводле схемы 2+1, паведамляе Прессбол.
*** «Вентспілс» заснаваны ў 1997 г. шляхам зліцця клубаў «Вента» і «Нафта». Трохразовы чэмпіён Латвіі (2006, 2007, 2008), у сезоне-2009 заняў 2-е месца. Чэмпіянат у нашых паўночна-заходніх суседзяў праводзіцца таксама, як і ў Беларусі, паводле сістэмы вясна – восень. Менавіта «Вентспілс» выбіў летам 2009 года з 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ (1:0, 1:2). Нагадаем, што Верхаўцоў пры канцы снежня ездзіў на прагляд у шатландскі «Сэлтык», але з гэтага нічога не атрымалася. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абаронца футбольнага клуба |
|