Сёння - плей‑оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў
16.02.2010 10:46
—
Новости Спорта
|
Сёння, 16 лютага, пачынаюцца матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У адрозненне ад мінулых гадоў, калі матчы праходзілі ў два тыдні — аўторак і серада (а потым праз два тыдні былі матчы ў адказ), Цяпер гульні разведзеныя на месяц. Такім чынам у дзень будзе толькі два матчы (раней чатыры): Сёння, 16 лютага, згуляюць «Мілан» — «Манчэстар Юнайтэд», (Бэкхэм супраць свайго былога клуба, у якім ён стаў зоркай) «Ліён» — «Рэал». Матчы ў адказ пройдуць 10 сакавіка. Дарэчы, матч «Мілан» — МЮ — пакажа ў жывым эфіры БТ (пачатак у 21:40). 17 лютага гуляюць: «Баварыя» — «Фіярэнціна», «Порту» — «Арсенал». Матчы ў адказ — 9 сакавіка. 23 лютага гуляюць «Штутгарт» — «Барселона», «Алімпіякас» — «Бардо». Матчы ў адказ — 17 сакавіка. Тут вельмі цікавым падаецца супрацьстаянне «Штутгарт» — «Барселона», дзе Аляксандр Глеб будзе гуляць супраць каманды, якой ён належыць і з якой ён выйграў у мінулым годзе Лігу чэмпіёнаў. І ўрэшце 24 лютага пройдуць матчы ЦСКА — «Севілья», «Інтэр» — «Чэлсі». Матчы ў адказ - 16 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 16 лютага, пачынаюцца матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У адрозненне ад мінулых гадоў, калі матчы праходзілі ў два тыдні — аўторак і серада (а потым...
|
|