Галкіпер зборнай Юры Жаўноў перайшоў у «Зеніт». 21.by

Галкіпер зборнай Юры Жаўноў перайшоў у «Зеніт»

24.02.2010 10:18 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28‑гадовы брамнік ФК «Масква» і зборнай Беларусі Юры Жаўноў заключыў чатырохгадовы кантракт з санкт‑пецярбургскім «Зенітам».

У сезоне 2009 «Зеніт» заваяваў бронзу расійскага чэмпіяната і атрымаў пуцёўку ў кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў.

«Для мяне гэта крок — наперад», — сказаў Жаўноў, які пяць гадоў выступаў за «Маскву», але, як вядома, клуб з прычыны фінансавага становішча быў вымушаны зняцца з чэмпіяната.

Беларуса не палохае канкурэнцыя на апошняй лініі з галкіперамі Малафеевым і Барадзіным.

«Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць», — зазначыў беларус.

Юры Жаўноў дэбютаваў ў расійскай прэм’ер‑лізе ў 2005 годзе і хутка стаў адным з вядучых варатароў чэмпіяната. У мінулым сезоне ён правёў за клуб усе 30 матчаў, а за 5 мінулых чэмпіянатаў часцей за яго з брамнікаў на поле выходзілі толькі Антанін Кінскі («Сатурн») ды Ігар Акінфееў (ЦСКА).

Жаўноў за 5 гадоў згуляў 124 матчы, Акінфееў — 127, Кінскі — 141. Той жа Малафееў згуляў 114 матчаў.

Чэмпіянат Расіі стартуе 12 сакавіка матчам ЦСКА — «Амкар».

«Зеніт» першы матч правядзе 13 сакавіка на выездзе супраць «Крылаў Саветаў».

Самарскі клуб таксама мог паўтарыць лёс ФК «Масквы» ды зняцца з чэмпіяната, але яго выратаваў асабіста Уладзімір Пуцін, распарадзіўшыся аказаць падтрымку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28‑гадовы брамнік ФК «Масква» і зборнай Беларусі Юры Жаўноў заключыў чатырохгадовы кантракт з санкт‑пецярбургскім «Зенітам».У сезоне 2009 «Зеніт» заваяваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика