Юрый Жаўноў абраны капітанам нацыянальнай футбольнай зборнай. 21.by

Юрый Жаўноў абраны капітанам нацыянальнай футбольнай зборнай

02.03.2010 11:02 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гульцы нацыянальнай зборнай, якія знаходзяцца на зборы ў Турцыі, выбралі новага капітана.

Нагадаем, што ў пачатку лютага Аляксандр Глеб папрасіў Бернда Штанге вызваліць яго ад пасады капітана нацыянальнай зборнай.

Сёння раніцай нямецкі трэнер папрасіў футбалістаў напісаць на аркушы паперы прозвішчы трох кандыдатаў у капітаны зборнай. Той, чыё прозвішча пасля падліку галасоў сустракалася б часцей за іншыя, павінен быць прызначаны капітанам.

Такім чынам, капітанскую павязку атрымаў Юрый Жаўноў. За яго быў аддадзены 21 голас.

У раду гульцоў таксама ўвойдуць Віталь Кутузаў, Сяргей Амельянчук і Аляксандр Кульчый, якія занялі па выніках галасавання другое, трэцяе і чацвёртае месцы адпаведна.

Юрый Жаўноў выступае за нацыянальную зборную з красавіка 2003 года. Асноўны брамнік нашай зборнай выступаў за барысаўскі БАТЭ і ФК «Масква». У лютым 2010 г. ён стаў гульцом «Зеніта» з Санкт‑Пецярбурга. Варта адзначыць, што ў мінулым сезоне Юры быў капітанам «Масквы».

У сераду зборная Беларусі правядзе ў турэцкай Антальі таварыскі матч са зборнай Арменіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гульцы нацыянальнай зборнай, якія знаходзяцца на зборы ў Турцыі, выбралі новага капітана.Нагадаем, што ў пачатку лютага Аляксандр Глеб папрасіў Бернда Штанге...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика