Руслан Салей правёў першы матч у цяперашнім розыгрышы Кубка Стэнлі

21.04.2010 11:21 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі абаронца «Каларада» Руслан Салей мінулай ноччу правёў першы матч у цяперашнім розыгрышы Кубка Стэнлі, але яго каманда пацярпела паразу. «Сан‑Хасэ» па выніках чатырох паядынкаў зраўняў лік у серыі першага раўнду плэй‑оф - 2:2.

«Каларада» — «Сан‑Хасэ» — 1:2 (у овертайме) (0:1, 1:0, 0:0, 0:1). Шайбы: 0:1 — Бойл (Клоу, Павелскі, 1.12, у большасці), 1:1 — П. Шцясны (Лайлз, Йіп, 23.27, у большасці), 1:2 — Павелскі (Д. Мюрэй, Клоу, 70.24). Кідкі: 34‑45. Брамнікі: Андэрсан — Набокаў.

Трэці раз у гэтай серыі для выяўлення пераможцы спатрэбіўся овертайм. Гэтым разам пашчасціла гасцям, якія такі прабілі галкіпера «Каларада» Крэйга Андэрсана.

Руслан Салей правёў на лёдзе 21 хвіліны 54 секунды (26 змены), ужыў 2 сілавыя прыёмы, заблакаваў 2 стрэлы супернікаў ды завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці - 0.

Наступныя матчы серыі (да 4 перамог) запланаваны на 22 (ў Сан‑Хасэ), 24 (у Дэнверы) і 26 (ў Сан‑Хасэ) красавіка.


Sport.belta.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі абаронца «Каларада» Руслан Салей мінулай ноччу правёў першы матч у цяперашнім розыгрышы Кубка Стэнлі, але яго каманда пацярпела паразу. «Сан‑Хасэ» па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика