«Інтэр» — «Барселона» — 3:1
21.04.2010 11:21
—
Новости Спорта
|
Футбалісты міланскага «Інтэра» выйгралі ў «Барселоны» у першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў.
У Мілане каталонцы адкрылі лік на 19‑й хвіліне пасля дакладнага ўдару Пэдра Радрыгеса (Педрыта). Аднак міланцы не збіраліся здавацца і яшчэ да перапынку аднавілі раўнавагу дзякуючы голу галандца Уэслі Снайдэра. У другой палове матчу, на 48‑й хвіліне гульні, Майкон вывеў «Інтэр» наперад, а на 61‑й хвіліне Дыега Міліта ўсталяваў канчатковы вынік — 3:1. Сёння ў Мюнхене нямецкая «Баварыя» будзе прымаць французскі «Ліён».Беларускія аматары футболу змогуць убачыць гэты матч у 21.35 у жывым эфіры Першага тэлеканала. Матчы ў адказ пройдуць праз тыдзень, фінал - 22 мая.
Sport.belta.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалісты міланскага «Інтэра» выйгралі ў «Барселоны» у першым паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў.
|
|