Хакей. U‑18. Беларусь — Славакія — 1:5
21.04.2010 11:21
—
Новости Спорта
|
На юніёрскім чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Мінску і Бабруйску, Беларусь прайграла Славакіі ў першым матчы турніру за выжыванне і практычна страціла шанцы захаваць месца ў топ‑дывізіёне.
20 красавіка на «Бабруйск‑Арэне» падапечныя Уладзіміра Сафонава пацярпелі паражэнне з лікам 1:5 (0:1, 1:2, 0:2). Становішча каманд: Славакія — 6 балаў (2 матчы; розніца шайбаў 9‑4), Канада — 3 (1; 11‑3), Латвія — 0 (1; 3‑4), Беларусь — 0 (2; 4‑16). 21 красавіка сустракаюцца Канада і Латвія, 22‑га пройдуць сустрэчы Канада—Славакія і Латвія—Беларусь. У аўторак вызначыліся ўсе паўфіналісты чэмпіянату. У 1/4 фіналу ЗША разграмілі Чэхію — 6:0, а Расія перамагла Швейцарыю — 4:3. 21 красавіка адбудуцца паўфіналы Фінляндыя—ЗША і Швецыя—Расія. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На юніёрскім чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Мінску і Бабруйску, Беларусь прайграла Славакіі ў першым матчы турніру за выжыванне і практычна страціла...
|
|