Віляйчане – лепшыя. 21.by

Віляйчане – лепшыя

03.05.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другое адкрытае першынство Маладзечанскага раёна па каратэ сярод юнакоў, кадэтаў і юніёраў прайшло 24 красавіка ў зале грэка-рымскай барацьбы на вуліца Ясінскага, 21. Вілейскія каратысты занялі агульнакаманднае першае месца.

Другое і трэцяе месцы – у двух сталічных спартыўных клубаў.

У спаборніцтвах узялі ўдзел спартсмены з шасці клубаў Беларусі, расказаў у інтэрв’ю “РГ” трэнер маладзечанскага клуба “Сакура” Сяргей Хадасевіч. У Маладзечна прыехалі юныя каратысты з клубаў Вілейкі, Мінска і Мазыра.

Ад “Сакуры” ў дзвюх ўзроставых групах удзельнічалі два каратысты – Юры Радзівілка і Павел Сяляўка. Юра заняў першае месца ў катэгорыі 10-11 гадоў, Павел стаў трэцім ва ўзросце 14-15 гадоў.

Вельмі паспяхова выступілі віляйчане. Як вынік – агульнакаманднае першае месца. Гонар Вілейкі абаранялі 15 чалавек. У розных узроставых катэгорыях нашы землякі выйгралі пяць першых месцаў. Трэнер Сяргей Кірыевіч расказаў “РГ”, што лепшымі сталі: Мікіта Кірыевіч (у дзвюх узроставых катэгорыях), Павел Кірыевіч, Яўген Канапелька і Улад Закрэўскі.

На рахунку віляйчан таксама чатыры другія і чатыры трэція месцы.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другое адкрытае першынство Маладзечанскага раёна па каратэ сярод юнакоў, кадэтаў і юніёраў прайшло 24 красавіка ў зале грэка-рымскай барацьбы на вуліца Ясінскага,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика