БАТЭ згуляў унічыю, а "Дынама" нечакана прайграла
04.05.2010
—
Новости Спорта
|
Лідары губляюць ачкі Сёмы тур чэмпіянату краіны, які праходзіў у выхадныя, прынёс некалькі нечаканых вынікаў. Найперш сталічнае "Дынама" расчаравала сваіх прыхільнікаў пройгрышам у Магілёве. На працягу ўсяго матчу захоўвалася нічыя, нягледзячы на тое, што "Днепр" выглядаў мацнейшым, і толькі на чацвёртай дадатковай хвіліне Максім Карповіч прынёс гаспадарам заслужаную перамогу. Гэта другі пройгрыш сталічнага клуба ў чэмпіянаце. Вельмі небяспечны, дарэчы, для Сяргея Гурэнкі, улічваючы той факт, што май — звычайны час аргвынікаў уладальніка клуба Юрыя Чыжа і зменаў на трэнерскім мосціку. Згубіў два ачкі і чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ. Згуляўшы ў Віцебску з аднайменным клубам унічыю, барысаўчане не змаглі павялічыць свой адрыў ад супернікаў у турнірнай табліцы. Яшчэ адзін нічыйны вынік клуба сведчыць, што сёлета да атакуючых дзеянняў чэмпіёна ёсць пытанні. Яшчэ два нічыйныя вынікі зафіксаваныя ў туры. "Нёман", якому нарэшце ўдалося прадэманстраваць наяўнасць атакуючай лініі і забіць два мячы, выйграць не здолеў. Прайграючы 0:2, "Белшына" здолела лік зраўняць і застацца ў турнірнай табліцы на другой пазіцыі. У Наваполацку "Нафтан" унічыю 1:1 згуляў з жодзінскім "Тарпеда". А вось брэсцкае "Дынама" выйграла, хоць дзіўнага ў гэтым нічога няма — супернікам быў малады "Партызан", каманда, якая ў сёлетнім чэмпіянаце прайграла пакуль усім. "Шахцёр", які ў апошніх турах ніяк не мог выйграць, нарэшце зарабіў тры ачкі. Салігорцам удалося перайграць у Мінску аднайменны клуб, які сёлета ліха стартаваў (нічыя з БАТЭ і выйгрыш у сталічнага "Дынама"), але у апошніх двух турах цярпеў паражэнні. Алена КРАВЕЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёмы тур чэмпіянату краіны, які праходзіў у выхадныя, прынёс некалькі нечаканых вынікаў. Найперш сталічнае "Дынама" расчаравала сваіх прыхільнікаў...
|
|