Прайшлі матчы 8-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе
07.05.2010 21:46
—
Новости Спорта
|
У пятніцу, 7 мая, прайшлі матчы 8-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Мінскі «Партызан», што дагэтуль меў нуль балаў і не меў забітых мячоў, згуляў у Жодзіне ўнічыю з «Тарпеда» – 2:2. БАТЭ дома выйграла ў «Дняпра» – 3:0 і застаецца на першым месцы. Захавала за сабой другі радок «Белшына», што выйграла ў «Нафтана» –1:0. Ажно сем мячоў было забіта ў матчы «Дынама» Брэст – «Віцебск» – 5:2, і шэсць у матчы «Шахцёр» – «Дынама» Мінск – 2:4. «Мінск» – «Нёман» – 3:1. Усяго ў шасці матчах былі забітыя 25 мячоў, больш за чатыры на гульню. Становішча камандаў: БАТЭ – 18, Белшына – 16, Дынама Брэст – 15, Дынама Мінск - 14, Мінск – 13, Віцебск – 11, Шахцёр - 10, Нафтан, Дняпро – 9, Тарпеда – 6, Нёман – 5, Партызан – 1. 9-ты тур пройдзе 11 мая, у аўторак. У Мінску згуляюць мінскае «Дынама» і БАТЭ.nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 7 мая, прайшлі матчы 8-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Мінскі «Партызан», што дагэтуль меў нуль балаў і не меў забітых мячоў,...
|
|