Беларусь – Казахстан – 5:2
09.05.2010 19:32
—
Новости Спорта
|
Зборная Беларусі выйграла першы матч на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Нямеччыне з 7 па 23 мая.
9 мая ў Кёльне падапечныя Эдуарда Занкаўца выйгралі ў Казахстана – 5:2 (0:0, 2:2, 3:0). Прычым у пачатку другога перыяда нашыя хакеісты саступалі 0:2. Шайбы ў беларусаў закінулі Дзмітры Мялешка, Міхаіл Стэфановіч, Аляксей Калюжны, Руслан Салей ды Сяргей Дзямагін. Вароты бараніў Віталь Коваль. Наступны матч зборная Беларусі правядзе 11 мая з Славакіяй (21:15),13 мая – матч з Расіяй (17:15). Матчы ў жывым эфіры транслюе канал «Лад». У наступны раунд выходзіць тры каманды з групы. Сёння ўвечары на канале «Лад» будзе паказаны ў жывым эфіры матч Расія - Славакія. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Беларусі выйграла першы матч на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Нямеччыне з 7 па 23 мая. 9 мая ў Кёльне падапечныя Эдуарда Занкаўца выйгралі ў... |
|