Беларусь – Фінляндыя – 0:2
15.05.2010
—
Новости Спорта
|
Зборная Беларусі прайграла трэці запар матч на 74-м чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай, што праходзіць у Нямеччыне (7-23 мая). 14 мая ў Кёльне падапечныя Эдуарда Занкаўца саступілі ў матчы кваліфікацыйнага раўнду зборнай Фінляндыі – 0:2 (0:0, 0:2, 0:0).Шайбы: Іманен, 28, Хютанен, 33.
Вароты беларусаў бараніў Андрэй Мезін. Такім чынам у Беларусі ў актыве пакуль толькі адна перамога (Казахстан, 5:2), атрыманая на папярэднім этапе, потым былі тры запар паразы (Славакія - 2:4, Расія - 1:3 - на папярэднім этапе, і цяпер Фінляндыя - 0:2). У нашай групе зборная Даніі разграміла Славакію з лікам 6:0. Прычым усе шэсць шайбаў былі закінутыя ў першым перыядзе. Становішча камандаў: Расія – 6 пунктаў (2 гульні), Данія – 6 (3), Фінляндыя – 6 (3), Нямеччына – 3 (2), Славакія – 3 (3), Беларусь – 0 (3). У чвэрцьфінал выходзяць чатыры лепшыя каманды. У суботу ў нашай групе «Е» пройдзе адзін матч: Нямеччына – Расія (21:15). У нядзелю, 16 мая, згуляюць Данія – Расія (17:15), Нямеччына – Беларусь (21:15). У панядзелак, 17 мая, Фінляндыя – Славакія (17:15), Беларусь – Данія (21:15). падпіска на каментары каментары праз R Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Беларусі прайграла трэці запар матч на 74-м чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай, што праходзіць у Нямеччыне (7-23 мая). 14 мая ў Кёльне падапечныя Эдуарда...
|
|