Дзік Адвакат — новы трэнер зборнай Расіі. 21.by

Дзік Адвакат — новы трэнер зборнай Расіі

17.05.2010 11:33 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота Спорт-Экспресс.

У панядзелак раніцай на канферэнцыі Расійскага футбольнага саюза ў Растове‑на-Доне прэзідэнт саюза Сяргей Фурсенка афіцыйна абвясціў імя галоўнага трэнера зборнай Расіі. Як і чакалася, ім стаў галандскі спецыяліст Дзік Адвакат, паведамляе Спорт‑Экспресс.

У Адваката ўжо ёсць досвед працы ў Расіі. У 2006‑2009 гадах ён трэніраваў «Зеніт», з якім стаў чэмпіёнам у 2007 г. ды выйграў у 2008-м Кубак УЕФА.

У жніўні 2009 г. пасля шэрагу няўдач у чэмпіянаце Расіі Адвакат пакінуў санкт‑пецярбургскі клуб (паводле згоды бакоў) і праз некаторы час узначаліў зборную Бельгію, а таксама галандскі клуб АЗ (Алкмар). З заключэннем кантракта са зборнай Расіі Адвакат разарваў кантракт з Бельгіяй, што выклікала пратэсты і апеляцыі да ФІФА у футбольным асяроддзі гэтай краіны.

***

Нагадаем, што зборная Расіі пад кіраўніцтвам іншага галандскага спецыяліста Гуса Хідынка не трапіла на чэмпіянат свету па футболе — 2010, прайграўшы ў плей‑оф Славеніі.

У адборачным турніры Еўра‑2012 Расія трапіла ў адну групу з камандамі Ірландыі, Славакіі, Македоніі, Арменіі і Андоры. Адборачны турнір стартуе ў верасні.


АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Спорт-Экспресс. У панядзелак раніцай на канферэнцыі Расійскага футбольнага саюза ў Растове‑на-Доне прэзідэнт саюза Сяргей Фурсенка афіцыйна абвясціў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика