БАТЭ разграміў суперніка ў кубкавым фінале. 21.by

БАТЭ разграміў суперніка ў кубкавым фінале

25.05.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трэнер "Тарпеда" назваў матч чарговай аплявухай

Шасціразовы чэмпіён краіны БАТЭ заваяваў Кубак Беларусі сезона 2009/2010. У нядзелю на сталічным стадыёне "Дынама" барысаўчане перамаглі з "непрыстойным" лікам 5:0 жодзінскае "Тарпеда". Гэта другі ў гісторыі БАТЭ кубкавы тытул. Цікава, што каманда паўтарыла кубкавы рэкорд краіны, выйграўшы фінал з розніцай у 5 мячоў (дагэтуль у 1992 годзе сталічнае "Дынама" ў вырашальным матчы разграміла "Днепр" з лікам 6:1). На матчы прысутнічала больш за 10 тысяч прыхільнікаў.

Матч быў літаральна пазбаўлены суперніцтва. Сустракаліся лідар чэмпіянату і каманда, якая займае перадапошняе месца. Ужо на пятай хвіліне БАТЭ забіў першы мяч — вызначыўся лідар каманды бразілец Рэнан Брэсан. На 22-й хвіліне Віталь Радзівонаў падвоіў перавагу. На апошняй хвіліне першага тайма быў выдалены лідар атак "Тарпеда" Бяганскі, і матч цалкам пазбавіўся інтрыгі. У другім тайме, на 57-й хвіліне, пенальці рэалізаваў Арцём Канцавы, затым дублі на свой рахунак запісалі Брэсан (64) і Радзівонаў (67).

Галоўны трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка расказаў, што разлічваў на тое, што яго падапечныя заб'юць хуткі гол. Аднак адзначыў, што ў першыя 25 хвілін на полі адчувалася нервознасць, якая тлумачыцца хваляваннем. Усё ж такі БАТЭ з 2006-га, калі і выйграў Кубак упершыню, спыняўся ў кроку ад фіналу. Галоўны трэнер "Тарпеда" Аляксандр Лісоўскі наракаў на парушэнні дысцыпліны сваімі гульцамі, у прыватнасці, неразумнымі ён назваў паводзіны Бяганскага ў эпізодзе з выдаленнем, якое і зламала ўсю гульню. "У чарговы раз атрымалі аплявуху. З такой камандай, як БАТЭ, у меншасці шанцаў няма. Гуляла адна каманда", — пракаментаваў Аляксандр Лісоўскі.

Лепшым гульцом фінальнага матча прызнаны абаронца БАТЭ Аляксандр Юрэвіч, які атрымаў прыз ад галоўнага трэнера зборнай Бернда Штанге. Кубак камандзе ўручыў старшыня федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас.

"Дынама" сталічнае куды больш пераканаўча перайграла жодзінскае "Тарпеда" — 5:1. Праўда, перамога не дазволіла падняцца вышэй за чацвёртае месца, "дзякуючы" перамогам першай тройкі турнірнай табліцы. Гэта стала другой і апошняй перамогай мінчан пад кіраўніцтвам Сяргея Саладоўнікава — праз дзень галоўным трэнерам быў прызначаны Уладзімір Гольмак.

У пятніцу прайшло яшчэ два матчы тура. "Нафтан" на сваім полі прайграў "Шахцёру" з лікам 0:2. Яшчэ больш удала ў гасцях згуляў "Мінск". З лікам 3:0 "гараджане" перайгралі "Віцебск", і засталіся на трэцім радку. Яшчэ два матчы завяршалі праграму тура ў суботу. "Белшына" не адпускае лідара БАТЭ — зноў перамога і адрыў барысаўчан па-ранейшаму толькі 2 ачкі. Аўтобус бабруйчан, дарэчы, па дарозе на матч трапіў у ДТЗ, і гульцы вымушаныя былі дабірацца на матч у Магілёў невялікімі групамі на папутках. Аднак гэтая акалічнасць ніяк не паўплывала на камандны дух падапечных Аляксандра Сяднёва. У выніку — перамога над "Дняпром" з лікам 3:1. А "Нёману" нарэшце ўдалося прадэманстраваць наяўнасць атакі і забіць у адным матчы столькі, колькі не ўдавалася дагэтуль у дзесяці турах — чатыры мячы. У звыклай ролі ахвяры выступіў сталічны "Партызан".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэнер "Тарпеда" назваў матч чарговай аплявухай Шасціразовы чэмпіён краіны БАТЭ заваяваў Кубак Беларусі сезона 2009/2010. У нядзелю на сталічным стадыёне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика