БАТЭ зноў не прапускае, а Дынама выходзіць на другое месца. 21.by

БАТЭ зноў не прапускае, а Дынама выходзіць на другое месца

11.06.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбыліся матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. БАТЭ зноў мінімальна перамагло (1:0), на гэты раз бабруйскую "Белшыну". Праўда, бабруйчане забілі сабе самі — на 6-й хвіліне аўтагол на свой рахунак запісаў абаронца Юрый Дручык. Нагадаем, што на працягу 13-ці тураў барысаўскі клуб захоўвае свае вароты ў недатыкальнасці. "Сухая" серыя чэмпіянату складае 1170 мінут, а калі ўлічваць і мінулагодняе першынство, то 1348, або 22 гадзіны 28 хвілін.

На другое месца выйшла сталічнае "Дынама". У прынцыповым матчы з "Мінскам" "бела-блакітныя" пераважна абараняліся, нанеслі тры ўдары па варотах, два з якіх былі трапнымі. Яны на рахунку Антона Пуцілы. "Мінск", які атакаваў амаль увесь матч, пацярпеў крыўднае паражэнне (0:2). Так паступова ўсё становіцца на свае месцы — традыцыйныя лідары чэмпіянату БАТЭ і "Дынама" занялі верх турнірнай табліцы. Цяпер "Дынама" ад БАТЭ аддзяляе пяць ачкоў. "Мінск" і "Белшына" па-ранейшаму маюць па 23 ачкі. Адзінаццатае паражэнне ў чэмпіянаце пацярпеў "Партызан". На гэты раз з лікам 0:2 каманда саступіла "Шахцёру". А вось брэсцкія дынамаўцы пасля чатырох паражэнняў нарэшце атрымалі тры ачкі — у Жодзіна яны перамаглі тарпедаўцаў (1:0). Магілёўскі "Днепр" з лікам 2:1 выйграў у гродзенскага "Нёмана". Унічыю скончылася паўночнае дэрбі — у Наваполацку "Нафтан" і "Віцебск" згулялі з лікам 0:0.

Турнірнае становішча: БАТЭ — 31 ачко (розніца мячоў 18-0), "Дынама" Мн — 26 (22-9), "Белшына" — 23 (13-13), "Мінск" — 23 (21-11), "Шахцёр" — 21 (14-8), "Днепр" — 18 (15-23), "Дынама" Бр — 18 (17-14), "Віцебск" — 14 (13-17), "Нафтан" — 13 (10-11), "Нёман" — 11 (10-12), "Тарпеда" — 9 (15-22), "Партызан" — 2 (4-32).

Матчы наступнага тура адбудуцца ў нядзелю, 13 чэрвеня.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбыліся матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. БАТЭ зноў мінімальна перамагло (1:0), на гэты раз бабруйскую "Белшыну". Праўда, бабруйчане забілі сабе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика