У Мінску пройдзе суперфінал хакейнага Кантынентальнага кубка. 21.by

У Мінску пройдзе суперфінал хакейнага Кантынентальнага кубка

14.06.2010 11:36 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску з 14 па 16 студзеня 2011 года пройдзе суперфінал хакейнага Кантынентальнага кубка сезона 2010/2011. Такое рашэнне было прынята на нарадзе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Будапешце.

Акрамя чэмпіёнаў Беларусі — мінскага «Юнацтва» — у фінальным турніры прымуць удзел дзейны ўладальнік кубка аўстрыйскі «Зальцбург» і пераможцы паўфінальных груп D і Е, паведамляе афіцыйны сайт ІІХФ.

Пераможцы групаў D і Е вызначацца ў турнірах, што пройдуць 26-28 лістапада. Група D згуляе ў французскім Руане, дзе апроч гаспадароў, выступяць «Ковентры», ліепайскі «Металург» і пераможца чвэрцьфінальнай групы B.

Група Е згуляе ў лістападзе ў італьянскім Азіяга. Апроч аднайменнага клуба тут будуць гуляць дацкі «Сондэрыйске», кіеўскі «Сокал» і пераможца чвэрцьфінальнай групы C.

У 2007 годзе «Юнацтва» перамагала ў Кантынентальным кубку. Тады ў фінале беларусы ў серыі булітаў абыгралі «Авангард». У студзені 2010 года, што прайшоў у французскім Грэноблі «Юнацтва» заняла 2-е месца.


nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне было прынята на нарадзе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Будапешце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика