Арганізатары ЧС‑2010 не будуць забараняць вувузелы. 21.by

Арганізатары ЧС‑2010 не будуць забараняць вувузелы

14.06.2010 16:03 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аргкамітэт чэмпіянату свету ў ПАР выступіў супраць забароны на выкарыстанне заўзятарамі падчас матчаў дудак-вувузелаў, бо яны з’яўляюцца часткай паўднёваафрыканскай культуры.

З пачатку мундыяля футбольная грамадскасць вядзе жорсткія дэбаты з гэтай нагоды. Аднак адказныя асобы не маюць намер звяртаць увагу на пратэсты і просяць паважаць традыцыі ПАР.

«Вувузелы не будуць забароненыя. Наш выканаўчы дырэктар Дэні Джордан кажа таксама, што і два месяцы таму. Яго словы былі няправільна зразумелыя. Ён усяго толькі меў на ўвазе, што забарона магла бы быць, калі б на тое, былі законныя падставы», — заявіў прадстаўнік аргкамітэта Рык Мконда.

«Гэта частка нашай гісторыі. Яны бяруць пачатак ад рагоў, якімі нашы продкі склікалі адзін аднаго на сходы. Зараз гэта форма самавыяўлення фанатаў, у тым ліку, і іншых зборных. Вувузелы стануць сімвалам мундыяля. Мы просім публіку ставіцца да іх больш паважліва, захоўваць цішыню, калі іх пра гэта просяць, напрыклад, падчас выканання гімнаў «, — сказаў Мконда.


Спорт-Экспресс

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аргкамітэт чэмпіянату свету ў ПАР выступіў супраць забароны на выкарыстанне заўзятарамі падчас матчаў дудак-вувузелаў, бо яны з’яўляюцца часткай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика