БАТЭ згуляў унічыю з аўтсайдэрам чэмпіянату
28.06.2010 00:21
—
Новости Спорта
|
У нядзелю, 27 чэрвеня, прайшлі матчы 17-га туру чэмпіяната Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Шасціразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ згуляў у гасцях унічыю з аўтсайдэрам нацыянальнага першынства «Партызанам» – 1:1. «Партызан», дарэчы, не прайграе ў чатырох апошніх турах, і наогул набраў у іх восем балаў, у папярэднім туры клуб згуляў унічыю з мінскімі дынамаўцамі. Пасля першага круга чэмпіяната ў «Партызана» наогул быў толькі адзін бал. Мінскае «Дынама» не здолела выкарыстаць асечку лідэра і прайграла ў гасцях «Віцебску» – 1:3. Іншыя вынікі: «Нёман» – «Тарпеда» Жодзіна – 0:0, «Мінск» – «Белшына» – 3:1, «Дняпро» – «Шахцёр» – 0:2, «Нафтан» – «Дынама» Брэст – 3:1. Становішча камандаў: БАТЭ – 36, Дынама Мінск, Мінск – 33, Шахцёр – 31, Белшына – 28, Дынама Брэст – 23, Дняпро – 22, Віцебск – 18, Нафтан – 17, Нёман – 12, Тарпеда, Партызан – 10. Матчы 18-га тура пройдуць 3-4 ліпеня. nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 27 чэрвеня, прайшлі матчы 17-га туру чэмпіяната Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Шасціразовы чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ згуляў у гасцях... |
|