Апошняя славянская зборная пакідае чэмпіянат
28.06.2010 19:25
—
Новости Спорта
|
У першым тайме гол забіў адзін з найлепшых гульцоў гэтага сезона Ар’ен Робен. Ён удала выйшаў на ўдарную пазіцыю і прабіў у блізкі кут. Канец першага тайма і пачатак другога славакі не прапусцілі больш найперш дзякуючы намаганням варатара Мухі. Цяпер ясна за якія заслугі гэтага галкіпера купіў англійскі «Эвертан». Славацкі бамбардзір Вітэк меў шанцы адыграцца, але мазаў з выгадных становішчаў. А вось Снайдэр свой момант не ўпусціў — 2:0. Зборная Славакіі змагла адыграць толькі адзін мяч. За знос Якубкі пенальці рэалізаваў Вітэк — 2:1. Адразу пасля ўдару суддзя даў фінальны свісток.Так матч і скончыўся. А 21:30 пачнецца гульня паміж зборнымі Бразіліі і Чылі. Там і вызначыцца супернік галандцаў па чвэрцьфінале. ЗП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На стадыі 1/8 фіналу каманда Славакіі саступіла галандцам.
|
|