Галандыя – Славакія – 2:1, Бразілія – Чылі – 3:0
29.06.2010
—
Новости Спорта
|
Бразілія перамагла ў панядзелак зборную Чылі 3:0 (Жуан, 35, Луіс Фабіяну, 38-я, Рабінью, 59) і ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету па футболе ў пятніцу, 2 ліпеня, згуляе са зборнай Галандыі, што перамагла Славакію – 2:1.Такім чынам вядомыя ўжо тры пары ўдзельнікаў чвэрцьфіналу чэмпіянату свету па футболе:
У пятніцу, 2 ліпеня, згуляюць: Бразілія – Галандыя (пачатак а 17:00), Уругвай – Гана (21:30), у суботу а 17-й – Нямеччына – Аргенціна. *** Апошнія ўдзельнікі чвэрцьфіналу вызначацца ў аўторак. А 17-й пачнецца матч Парагвай – Японія. А 21:30 – Іспанія – Партугалія. Пераможцы азначаных гульняў сыйдуцца ў суботу, 3 ліпеня, у чвэрцьфінале, што пачнецца ў 21:30. Паўфіналы пройдуць 6 і 7 ліпеня (аўторак і серада), матч за 3-е месца – 10 ліпеня, фінал – 11 ліпеня. *** Сенсацыйная зборная Славакіі пакідае мундыяль у Паўднёвай Афрыцы. На стадыі 1/8 фіналу каманда Уладзіміра Вайса саступіла галандцам. У першым тайме гол забіў адзін з найлепшых гульцоў гэтага сезона Ар’ен Робен. Ён удала выйшаў на ўдарную пазіцыю і прабіў у блізкі кут. Канец першага тайма і пачатак другога славакі не прапусцілі больш найперш дзякуючы намаганням варатара Мухі. Цяпер ясна за якія заслугі гэтага галкіпера купіў англійскі «Эвертан». Славацкі бамбардзір Вітэк меў шанцы адыграцца, але мазаў з выгадных становішчаў. А вось Снайдэр свой момант не ўпусціў — 2:0. Зборная Славакіі змагла адыграць толькі адзін мяч. За знос Якубкі пенальці рэалізаваў Вітэк — 2:1. Адразу пасля ўдару суддзя даў фінальны свісток. Так матч і скончыўся. Крынiца: Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бразілія перамагла ў панядзелак зборную Чылі 3:0 (Жуан, 35, Луіс Фабіяну, 38-я, Рабінью, 59) і ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету па футболе ў пятніцу, 2 ліпеня, згуляе са... |
|