Васьміног ні разу на памыліўся
12.07.2010 10:49
—
Новости Спорта
|
Працэдура прадказанняў наступная: Паўлю змяшчаюць два акварыума з ежай. На адным намаляваны сцяг Германіі, на іншым — суперніка. З якога васьміног вырашае паесці, той і перамагае. Ва ўсіх сямі паядынках Паўль даў трапны адказ. Некаторыя здумаліся, дык можа васьміног умее прадказваць матчы толькі немцаў. Паспрабавалі на фінале мундыяля. Паўль паставіў на іспанцаў і не памыліўся. У многіх краінах свету спрабавалі знайсці жывёлу, якая б так дакладна адгадвала вынікі матчаў, як васьміног, але дарэмна. Зрэшты, некаторыя раз’юшаныя фанаты ўжо прапаноўваюць зварыць з Паўля суп. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гадунец акіянарыуму Аберхаўзена дакладна прадказаў вынікі ўсіх матчаў нямецкай дружыны, а таксама чэмпіёна свету.
|
|