Салігорскі . 21.by

Салігорскі

25.07.2010 21:46 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю прайшлі матчы 19-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Цэнтральны матч прайшоў у мінскай Кунцаўшчыне, дзе сустракаліся каманды, што займаюць 2 і 3-я месцы ў чэмпіянаце.

Салігорскі клуб атрымаў гасцявую перамогу 1:0, пры самым канцы першага тайму (на 2-й дадзенай хвіліне) вызначыўся Максім Гукайла.

Такім чынам «Шахцёр» змясціў «Дынама» з 2-га месца.

Іншыя вынікі: «Нёман» — «Мінск» — 0:1, «Віцебск» — «Дынама» Брэст — 0:1, «Нафтан» — «Белшына» — 4:0, «Партызан» — «Тарпеда» — 2:3.

А 20:30 у Магілёве пачаўся матч «Дняпро» — БАТЭ. Пасля першага тайма шасціразовыя чэмпіёны краіны вядуць 1:0.

Такім чынам, без уліку матчу «Дняпро» — БАТЭ, становішча пасля 19-ці тураў:

БАТЭ — 39, Шахцёр — 37, Дынама Мінск, ФК «Мінск» — 36, Белшына — 28, Дынама Брэст — 27, Дняпро — 22, Нафтан — 20, Віцебск — 18, Нёман — 15, Тарпеда- 13, Партызан — 11.

Апроч таго, «Тарпеда» і «Нафтан» правялі на матч меней, гульня між імі 4 ліпеня была адменена праз вялікую залеву ў Жодзіне.

Матчы 20-га туру — усяго ў першынстве мае быць згуляна 33 туры — пройдуць 31 ліпеня — 1 жніўня. Праўда, гвозд прыканцатыдня БАТЭ — «Дынама» перанесены на 22 верасня. Каманды занятыя ў еўракубках.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю прайшлі матчы 19-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Цэнтральны матч прайшоў у мінскай Кунцаўшчыне, дзе сустракаліся каманды,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика