Спорт-тайм. 21.by

Спорт-тайм

14.09.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінскае "Дынама" атрымала першую перамогу ў КХЛ

Мы спадзяваліся на перамогу сталічнага "Дынама" ў дзень горада, але і баяліся, каб не было другога запар паражэння. У яраслаўцаў у той дзень таксама было свята — дзень нараджэння горада, прычым тысячагадовы юбілей. Але перамога, цалкам заслужаная, аказалася ў мінчан. Яраслаўскі "Лакаматыў" прайграў усухую 0:3.

Першы перыяд ініцыятывай валодала каманда гасцей, а беларусы правялі яго, па трапным выразе Марэка Сікоры, "пад коўдрай". У другім перыядзе мінчане разняволіліся, але на табло па-ранейшаму былі нулі. Пад канец другога перыяду "Лакаматыў" застаўся ўтраіх, але і гэта вынікаў не прынесла. Праўда, у пачатку трэцяга тайма, калі да выхаду поўнай пяцёркі суперніка заставалася пяць секунд, лік дынамаўцамі быў адкрыты. Пачынанне Аляксандра Кулакова працягнуў Максім Спірыдонаў. А потым у пустыя вароты яраслаўскай каманды той жа Кулакоў адправіў і трэцюю шайбу.

Учора сталічнае "Дынама" правяло чарговы матч на выездзе з навакузнецкім "Металургам" і перамагло з лікам 5:2.

Карстэн выйграла чэмпіянат Еўропы

Шматразовая чэмпіёнка свету па акадэмічным веславанні, алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн выйграла ў гэтыя выхадныя чэмпіянат свету, які праходзіў у Партугаліі. Яна апярэдзіла сваю даўнюю суперніцу чэшку Мірку Кнапкаву больш чым на секунду. Трэцяе месца заняла шведка Фрыда Свенсан.

За дзень да гэтага залатыя медалі выйгралі два беларускія экіпажы. Жаночая чацвёрка без рулявога (Ганна Гаўра, Наталля Гелах, Наталля Гаўрыленка і Зінаіда Ключынская) з вынікам 7 хв. 28,81 сек. амаль на 7 секунд апярэдзіла італьянскую лодку, якая была адзіным супернікам беларусак у фінале. Мужчынская двойка з рулявым (Вадзім Лялін, Аляксандр Казубоўскі, Пётр Пятрыніч) пераадолела дыстанцыю 2000 м за 7 хв. 45,50 сек., больш чым на 3 сек. апярэдзіўшы сярэбраных прызёраў італьянцаў і на 8 секунд — чэхаў, якім дасталася бронза. Тут за ўзнагароды змагаліся тры экіпажы.

Аксана Папко стала двойчы чэмпіёнкай Еўропы

Беларуска Аксана Папко стала лепшай у індывідуальнай гонцы праследавання на 3000 м, а таксама ў групавой гонцы па ачках. З вынікам 3 хв. 42,301 сек. спартсменка выйграла на дыстанцыі 3000 м. Сярэбранай медалісткай стала Люцыя Залешка з Чэхіі (3 хв. 49,762 сек.), бронзу заваявала літоўка Вайда Пікаўскацтэ. Яшчэ адна беларуска Ірына Кручкова заняла шостае месца.

У групавой гонцы па ачках Аксана Папко набрала 38 балаў, у сярэбранай медалісткі італьянкі Марты Тальіфера 32 ачкі, у бельгійкі Жульен Дор, якая стала трэцяй, — 31, беларуска Ірына Кручкова заняла тут чацвёртае месца.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскае "Дынама" атрымала першую перамогу ў КХЛ Мы спадзяваліся на перамогу сталічнага "Дынама" ў дзень горада, але і баяліся, каб не было другога запар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика