Перамога над французамі падняла Беларусь на 55-е месца ў рэйтынгу FIFA. 21.by

Перамога над французамі падняла Беларусь на 55-е месца ў рэйтынгу FIFA

15.09.2010 13:42 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У свежым рэйтынгу FIFA зборная Беларусі ўзнялася на 55-е месца. Наша каманда скочыла адразу на 23 пазіцыі наверх. Такі пад"ём дасягнуты дзякуючы перамозе над Францыяй (1-0) і нічыі з Румыніяй (0-0).

Тым самым Беларусь забралася на самае высокае месца ў сваёй гісторыі.

Ранейшы рэкорд быў зафіксаваны ў чэрвені-верасні 2008 года. Тады каманда дабралася да 57-а месца.

На першых пазіцыях у рэйтынгу Іспанія, Галандыя, Германія, Бразілія і Аргентына. Супернікі нашай зборнай у адборачным цыклы да чэмпіяната Еўропы на наступных пазіцыях: Францыя (27-е), Румынія (46-е), Боснія і Герцагавіна (59-е), Албанія (67-е) і Люксембург (130-е).

Сярод суседзяў вышэй за нас Расія, Украіна і Літва.

Першыя дзве знаходзяцца на 25-м і 26-м месцах адпаведна, а Літва на 42-м. Польшча і Латвія на 66-ым і 68-м месцах.

Падзяліцца навіной: 
ЯВ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта абсалютны рэкорд, ранейшы максімум - 57-е месца ў чэрвені-верасні 2008 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика