Бернд Штанге назваў склад зборнай Беларусі на матчы з футбалістамі Люксембурга і Албаніі. 21.by

Бернд Штанге назваў склад зборнай Беларусі на матчы з футбалістамі Люксембурга і Албаніі

20.09.2010 13:49 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге сёння абвясціў спіс гульцоў, якія будуць рыхтавацца да чарговых адборачных матчаў чэмпіянату Еўропы-2012 з камандамі Люксембурга (8 кастрычніка) і Албаніі (12 кастрычніка).

У параўнанні з нядаўнімі сустрэчамі са зборнымі Францыі і Румыніі змяненняў у камандзе не адбылося. Да гульняў будуць рыхтавацца:

варатары: Юры Жаўноў («Зеніт», Санкт-Пецярбург, Расія), Антон Амельчанка («Растоў», Растоў-на-Доне, Расія), Сяргей Верамко (БАТЭ, Барысаў);

абаронцы: Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Аляксандр Юрэвіч (усе — БАТЭ, Барысаў), Дзмітрый Молаш («Сібір», Новасібірск, Расія), Сяргей Амельянчук («Церак», Грозны, Расея), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія), Эдуард Жаўняроў («Днепр», Магілёў);

паўабаронцы: Ян Цігараў («Металург», Запарожжа, Украіна), Аляксандр Кульчый («Растоў», Растоў-на-Доне, Расія), Аляксандр Глеб («Бірмінгем», Англія), Антон Пуціла («Фрайбург», Германія), Сяргей Кісляк («Дынама», Мінск), Вячаслаў Глеб («Шэньджэнь Рубі», Кітай), Сяргей Крывец («Лех», Познань, Польшча);

форварды: Віталь Кутузаў («Бары», Італія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Карніленка («Рубін», Казань, Расія).

Зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Люксембурга на яе полі 8 кастрычніка, а з албанцамі згуляе 12 кастрычніка ў Мінску.

Падзяліцца навіной: 
Ігар Хадасевіч, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге сёння абвясціў спіс гульцоў, якія будуць рыхтавацца да чарговых адборачных матчаў чэмпіянату Еўропы-2012...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика