БАТЭ —
22.09.2010 22:04
—
Новости Спорта
|
У сераду вечарам барысаўскі БАТЭ і мінскае «Дынама» правялі прапушчаны матч 20‑га тура футбольнага першынства. Тады гульня была перанесена з прычыны занятасці клубаў у еўракубках.
Апошні тур нацыянальнага першынства абедзве каманды правялі не самым лепшым чынам. БАТЭ падзяліў пункты з аўтсайдэрам мінскім «Партызанам». А «Дынама» ўвогуле было разгромленае «Шахцёрам» — 0:3. Больш важным гэты матч быў усё ж для мінчан, бо перамога ім была патрэбная, каб працягнуць барацьбу за медалі. «Дынама» ўпэўнена пачало гульню, але першымі забілі ўсё ж БАТЭ. Рэнан брэсан рэалізаваў пенальці за фол супраць Паўла Няхайчыка. Праўда, яшчэ да перапынку Андрэй Чухлей падсцеражыў адскок пасля ўдару балгарына Янка Вылканава — 1:1. Другі тайм для БАТЭ пачаўся жахліва. Адразу быў прызначаны пенальці. Праўда, Верамко выйшаў пераможцам у дуэлі з Драгуном. Ненадоўга. Праз чатыры хвілін Стас Драгун усё ж вывеў «Дынама» наперад. Канчатковую ж кропку ў сустрэчы паставіў бразільскі легіянер «Дынама» Бруна — 1:3.Становішча камандаў пасля 25 тураў: БАТЭ — 55 пунктаў, «Мінск» — 51, «Шахцёр» — 48, «Дынама» (Мінск) — 46, «Белшына» — 37, «Нафтан» ‑‑ 33, «Дынама» (Брэст), «Дняпро» — 32, «Віцебск» — 22, «Тарпеда» — 20, «Нёман» — 18, «Партызан» — 15. Матчы наступнага тура пройдуць 25‑26 верасня.
|
|