Зборная Беларусі прайграла другі матч 2-га этапа па чэмпіянаце свету па баскетболе сярод жанчын, што праходзіць у Чэхіі.
У аўторак, 28 верасня, беларускі прайгралі зборнай ЗША з розніцай у 46 пунктаў — з лікам 61:107 (11:37, 17:21, 16:27, 17:22).
Нягледзячы на буйную паразу сённяшні матч не меў вялікага значэння для нашай каманды, бо самую важную гульню другога этапа падапечныя Анатоля Буяльскага правядуць у сераду супраць зборнай Грэцыі.
Пачатак сустрэчы ў 16:30. Пераможца гэтай гульні і трапіць у чвэрцьфінал.
Турнірнае становішча ў групе «E»: Аўстралія, ЗША — 10 пунктаў (5 матчаў), Францыя — 8 (5), Грэцыя — 7, Беларусь — 7 (5), Канада — 6 (5).