Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Токіа
29.09.2010 10:49
—
Новости Спорта
|
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал прадстаўнічага турніру ў Токіа. У паядынку 3-га раўнда адзіночнага разраду супраць францужанкі Марыён Барталі (14) беларуска выйграла першы сэт з лікам 6:2, а затым яе саперніца не змагла працягнуць матч па стане здароўя. Лекары падазраюць у яе вірусную інфекцыю. Такім чынам, у чвэрцьфінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Како Вандэвэй (172), якая выйграла ў немкі Джуліі Гаергес (42) - 6:3, 6:0. Турнір з прызавым фондам $2 млн. завершыцца на кортах японскай сталіцы 2 кастрычніка. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал прадстаўнічага турніру ў Токіа. У паядынку 3-га раўнда адзіночнага...
|
|