Адкрыты ліст нацыянальнай жаночай зборнай па баскетболе заўзятарам
03.10.2010 15:55
—
Новости Спорта
|
Дарагія заўзятары! Нацыянальная зборная па баскетболе кажа вялікі дзякуй усім, хто падтрымлівае нас на чэшскіх трыбунах, у экранаў тэлевізараў у Беларусі і ля манітораў камп"ютараў па ўсёй планеце. Вашы паведамленні і словы падтрымкі надаюць нам сіл, каб выходзіць на пляцоўку і змагацца да апошняй секунды матчу. Мы чытаем ўсе паведамленні, якія вы адрасуеце нам ў сацыяльных сетках і інтэрнэт-форумах - і разумеем, што з намі ўся Беларусь! Вялікі дзякуй за веру ў нас. Вы не ўяўляеце, як выдатна ведаць і адчуваць, што вы ўцякаеце з працы, кідаеце справы, каб паглядзець нашы матчы і перадаць зборнай станоўчыя эмоцыі сваіх сэрцаў! Нам застаецца правесці на турніры ўсяго адну сустрэчу. І, паверце, мы пастараемся выкласціся ў ёй да апошняга. Таму што ведаем: за намі ўся краіна! Яшчэ раз вялікі дзякуй усім аматарам баскетбола, які хвалюецца за нас! Наталля Ануфрыенка, Святлана Валько, Анастасія Верамеенка, Вікторыя Гаспер, Юлія Дурэйка, Марына Крэс, Алена Леўчанка, Таццяна Ліхтаровіч, Наталля Марчанка, Аляксандра Тарасава, Таццяна Троіна, Наталля Трафімава. *** Нагадаем, што сёння, 3 кастрычніка, у матчы за 3-е месца зборная Беларусі згуляе з камандай Іспаніі. Пачатак у18:30Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы чытаем ўсе паведамленні, якія вы адрасуеце нам ў сацыяльных сетках і інтэрнэт-форумах - і разумеем, што з намі ўся Беларусь! Вялікі дзякуй за веру ў нас.
|
|