БАТЭ папрасіў у малдоўскага "Шэрыфа" садавіну і лёд
19.10.2010 15:36
—
Новости Спорта
|
Барысаўскі БАТЭ выставіў свае патрабаванні па арганізацыі прыбывання ў Ціраспалі, куды каманда прыляціць на матч Лігі Еўропы з мясцовым "Шэрыфам". Сярод іншага ў "райдары" нашага клуба значацца лёд і садавіна. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-аташэ малдаван Аляксандр Бабак.
Бабак: "Нічога неардынарнага. Стандартны набор патрабаванняў: фрукты, ручнікі, гарбата, кава, мячы і лёд". Нагадаем, напярэдадні матча ў Кіеве барысаўчане запатрабавалі 12 кілаграмаў лёду ў кубіках, а таксама і садавіну. У Малдову БАТЭ прыляціць чартарным рэйсам за дзень да матча, 20 кастрычніка. Футбалісты будуць жыць у трохзоркавым гатэлі "Зімбру" ў Кішынёве. Дарэчы, на матч БАТЭ супраць “Шэрыфа” паедуць каля 300 заўзятараў з Беларусі. Агулам у Ціраспаль выправяцца тры аўтобусы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня фан-клуба барысаўскай футбольнай каманды Уладзімір Цітавец. Цітавец: “Каля 300 чалавекаў прыблізна там будзе. Колькі будзе дакладна, складана сказаць. Арганізаваныя тры аўтобусы”. На 13-тысячным стадыёне "Шэрыфа" беларусам адвялі 700 месцаў. Усяго ж на матчы чакаецца да 10 тысяч чалавек, распавялі ў прэс-службе малдоўскай каманды. Нагадаем, чарговая гульня групавой стадыі Лігі Еўропы адбудзецца 21 кастрычніка ў Малдове. Пасля двух матчаў БАТЭ з чатырма ачкамі лідзіруе ў сваёй групе. 1. БАТЭ 4 2. Шэрыф 3 3. АЗ 3 4. Дынама (Кіеў) 1 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Барысаўскі БАТЭ выставіў свае патрабаванні па арганізацыі прыбывання у Ціраспалі, куды каманда прыляціць на матч Лігі Еўропы з мясцовым "Шэрыфам". |
|