Віктар Ганчарэнка: БАТЭ з "Шэрыфам" будзе гуляць толькі на перамогу. 21.by

Віктар Ганчарэнка: БАТЭ з "Шэрыфам" будзе гуляць толькі на перамогу

20.10.2010 20:16 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Мы будзем гуляць толькі на перамогу», — заявіў на перадматчавай прэс-канферэнцыі ў Ціраспалі 20 кастрычніка галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка.

Матч 3-га тура групавога турніру футбольнай Лігі Еўропы пройдзе 21 кастрычніка на стадыёне «Шэрыф».

Віктар Ганчарэнка зазначыў, што каманда падышла да гульні ў добрым настроі. Гэты тычыцца і апошніх поспехаў нацыянальнай і моладзевых зборных Беларусі, а таксама перамогі БАТЭ ў апошнім туры над «Дняпром». «Я вельмі рады, што ўсе гульцы здаровыя, і каманда ў добрым настроі рыхтуецца да будучай гульні», — зазначыў галоўны трэнер БАТЭ.

«Што тычыцца гульні з „Шэрыфам“, то зараз склалася такая заблытаная сітуацыя ў групе, што ачкі патрэбныя і той, і другой камандзе. „Шэрыф“ — добрая каманда, аднак вылучаць кагосьці з яе я б не стаў», — сказаў В. Ганчарэнка.

Гулец БАТЭ Арцём Радзькоў, які таксама браў удзел у прэс-канферэнцыі, зазначыў, што каманда будзе гуляць 21 кастрычніка ў сваю гульню.

«Мы будзем старацца ўзяць тры ачкі». На пытанне журналістаў, каго футбаліст лічыць фаварытам гульні, А. Радзькоў зазначыў,

што фаварытам будзе той, хто выйдзе з групы,

а такія пытанні вырашаюцца не на паперы, а на футбольным полі.

***

Матч «Шэрыф» — БАТЭ пройдзе 21 кастрычніка ў Ціраспалі. Пачатак, а 22:05. На гульні акрэдытаваныя некалькі беларускіх журналістаў, у тым ліку і НН.

У чацвер таксама згуляюць AZ — «Дынама» Кіеў.

Становішча пасля 2-х тураў: БАТЭ — 4 балы, Шэрыф, AZ — 3, Дынама Кіеў — 1.

БАТЭ ў першым туры згуляла ў гасцях унічыю з «Дынама» — 2:2, а «Шэрыф» прайграў у Алкмаары AZ — 1:2, у 2-м туры БАТЭ разграміў у Мінску AZ — 4:1, а «Шэрыф» выйграў у Ціраспалі ў «Дынама» — 2:0.

4 лістапада БАТЭ і «Шэрыф» сустрэнуцца ў Мінску.

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матч «Шэрыф» — БАТЭ пройдзе 21 кастрычніка ў Ціраспалі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика