Рэнан Брэсан: Важна заняць першае месца ў групе
05.11.2010 10:44
—
Новости Спорта
|
Паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан устанавіў канчатковы лік у матчы супраць «Шэрыфa» (3:1) і тым самым зрабіў падарунак камандзе, трэнеру і самому сабе — за дзень да гульні ў футбаліста быў дзень нараджэння. «На нейкім адрэзку „Шэрыф“ выглядаў лепш. Але мы забілі другі гол, і ўсё ўстала на свае месцы. Лічу, лік заканамерны. Дома заўсёды лягчэй гуляць. Хоць гэта і не наша поле, аднак еўракубкі мы праводзім на ім. У дадатак была выдатная падтрымка заўзятараў. (…) Дзень нараджэння перад гульнёй не святкаваў, але хлопцы павіншавалі. Вось пасля гульні адзначылі і яшчэ будзем адзначаць. Можа быць, Памятаю, у Сасноўскага таксама быў дзень нараджэння ў дзень матчу, у той раз мы таксама выйгралі. Мне нават тата ўчора смс напісаў, у якім павіншаваў мяне і пажадаў забіць гол. Для нас важна заняць першае месца ў групе, у астатніх гульнях будзем настройвацца толькі на перамогі.16 ачкоў? А чаму б і не! Вядома, цяжка казаць напэўна, але пастараемся прыкласці намаганні для такога выніку», — запэўніў Рэнан Брэсан. 2 снежня ў Мінску БАТЭ згуляе з кіеўскім «Дынама». Фактычна ў гэтым матчы будзе рашацца, хто зойме першае месца ў групе. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан устанавіў канчатковы лік у матчы супраць «Шэрыфa» (3:1) і тым самым зрабіў падарунак камандзе, трэнеру і самому сабе — за дзень...
|
|