БАТЭ стаў сяміразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе
13.11.2010 15:57
—
Новости Спорта
|
Барысаўскі БАТЭ, за тур да фінішу, заваяваў залатыя медалі чэмпіянату краіны па футболе 2010 года. Каб сёмы раз — і пяты запар — стаць чэмпіёнам барысаўцам дастаткова было сёння не прайграць у гасцях «Белшыне». БАТЭ выйграў 3:1. Бабруйчанін Лебедзеў на «Шахцёр» прайграў на сваім полі «Нёману» 0:1. Яшчэ ў мінулым туры салігорцы заваявалі срэбра, а сёння развіталіся з тэарэтычнымі шанцамі на золата. «Нафтан» і «Партызан» — зганялі вясёлую нічыю ў Наваполацку — 4:4, Але «Партызан» пакідае вышэйшую лігу.Іншыя вынікі: «Дынама» Мінск — «Дынама» Брэст — 2:0, «Віцебск» — ФК «Мінск» — 1:3, «Дняпро» — «Тарпеда»- 0:1. Пасля 32 тураў: БАТЭ — 72, Шахцёр — 64, Мінск — 57, Дынама Мінск — 56, Белшына — 45, Нафтан — 44, Дынама Брэст — 43, Дняпро — 40, Віцебск — 32, Нёман — 28,Тарпеда — 25, Партызан — 20. БАТЭ па колькасці тытулаў (1999, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010) зраўнялася з мінскім «Дынама». Сталічны клуб быў чэмпіёнам краіны ў 1992 г., сезонах 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995, 1997, 2004. У 1996 г. залатыя медалі чэмпіянату заваёўваў мазырскі МПКЦ, а ў 2000 г. яго рэінкарнацыя — «Славія», у 1998 г. — БАТЭ быў срэбраным медалістам у 1998 (першы год выступлення ў вышэйшай лізе), 2000, 2003, 2004 гг., бронзавым прызёрам чэмпіянату ў 2001 г. Толькі адзін раз БАТЭ наогул не ўздымаўся на п’едэстал, і было ў 2005 г. Нагадаем таксама, што сёлета БАТЭ заваявала Суперкубак Беларусі і Кубак, а таксама прабілася ў 1/16 фінала Лігі Еўропы.
Апошні тур пройдзе 21 лістапада. У ім гуляюць: «Мінск» — «Нафтан», «Нёман» — «Віцебск», БАТЭ — «Шахцёр», «Дынама» Брэст — «Белшына», «Тарпеда» — «Дынама» Мінск, «Партызан» — «Дняпро». У апошнім туры вырашыцца лёс бронзавых медалёў (а таксама і пуцёўкі ў Лігу Еўропы). Падзяліцца навіной:
Алег Гардзіенка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У матчы перадапошняга туру барысаўскі клуб выйграў у гасцях у "Белшыны" - 1:3 і датэрмінова заваяваў золата нацыянальнага першынства. Прычым стаў чэмпіёнам пяты раз...
|
|