Беларусы разграмілі Аман — 4:0. 21.by

Беларусы разграмілі Аман — 4:0

18.11.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сераду нацыянальная зборная па футболе правяла таварыскі матч з камандай Амана. Падапечныя Бернда Штанге выйгралі з лікам 4:0. Галамі вызначыліся Аляксандр Мартыновіч (ён забіваў на 5-й хвіліне і на 11-й), Вячаслаў Глеб (35-я) і Віталь Радзівонаў (57-я).

17 лістапада ФІФА распаўсюдзіла новы рэйтынг-ліст зборных. Каманда Беларусі ў трэці раз абнавіла свой рэкорд: з 42-й пазіцыі нашы футбалісты перамясціліся на 40-ю. Гэта найлепшы вынік у гісторыі беларускай нацыянальнай зборнай. Матч з Аманам, які дадасць у рэйтынгу нашай камандзе яшчэ некалькі балаў, яшчэ не ўлічваўся. Узначальвае рэйтынг, як і раней, чэмпіён свету зборная Іспаніі, на другім месцы — галандцы, трэція — бразільцы. Моладзевая зборная (U-21) учора саступіла (1:2) у таварыскім матчы з камандай Ізраіля.

"Дынама" атрымала валявую перамогу над "Трактарам"

Першы матч пасля антракту ў КХЛ сталічнае "Дынама" праводзіла на выездзе супраць чалябінскага "Трактара". Саступаючы пасля двух перыядаў 0:2, нашы хакеісты здолелі адыграцца і выйгралі матч 3:2!

Як адзначаў Марэк Сікора, пасля такога перапынку галоўнае — псіхалагічная вытрымка. Выйграе той, у каго яе больш. Як і абяцала дынамаўскае кіраўніцтва, на лёд выйшаў Петр Сікора, былы гулец НХЛ, кантракт з якім быў падпісаны "Дынама" ў паўзе. Ён закінуў першую шайбу ў матчы і аддаў галявы пас.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду нацыянальная зборная па футболе правяла таварыскі матч з камандай Амана. Падапечныя Бернда Штанге выйгралі з лікам 4:0. Галамі вызначыліся Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика