Беларусы згуляюць у футбол з Казахстанам і Расіяй
29.11.2010 14:32
—
Новости Спорта
|
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Бернд Штанге назваў суперніка сваёй каманды ў набліжэйшым таварыскім матчы. Ім стане зборная Казахстана. Гульня пройдзе 9 лютага ў турэцкай Антальі. «У нас было некалькі варыянтаў наконт спарынгу. Мы маглі згуляць у Лондане супраць Нігерыі або ў Партугаліі супраць Польшчы. Аднак прыйшлося ўлічваць некалькі фактараў. Па-першае, 16 лютага БАТЭ стартуе ў Лізе Еўропы, і Віктар Ганчарэнка папрасіў выбраць аптымальны варыянт. Па-другое, большасць беларускіх каманд праводзіць міжсезонне ў Турцыі. Так што сустрэча з Казахстанам для нас выгадная і з эканамічнага гледзішча, і для футбалістаў зручная», - адзначыў Штанге. Нагадаем, што зборныя Беларусі і Казахстана выступалі разам у адборачнай групе да чэмпіянату свету 2010 года і двойчы выйгралі з буйным лікам. У гасцях - 5:1, дома - 4:0. Таксама стаў вядомы наступны супернік моладзевай зборнай Беларусі. Падапечныя Кандрацьева 8 лютага згуляюць з Расіяй. Матч таксама пройдзе ў Антальі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Бернд Штанге назваў суперніка сваёй каманды ў набліжэйшым таварыскім матчы. Ім стане зборная Казахстана. Гульня...
|
|