Колькі атрымліваюць футбалісты за ўдзел у гульнях зборнай
30.11.2010 09:51
—
Новости Спорта
|
За выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2011 года маладзёжная зборная па футболе атрымала 120 тыс. еўра, паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас на Паводле яго слоў, летась прэміяльны бонус склаў 100 тыс. еўра, паколькі пастаўленыя задачы былі выкананыя, а сёлета гульцы папрасілі дадатковыя 20 тыс. еўра за перамогу над Італіяй у стыкавых матчах. 100 тыс. еўра атрымала і нацыянальная каманда, якая паспяхова правяла восеньскі адрэзак кваліфікацыіПаводле слоў Нявыгласа, калі задача на год не выконваецца, сума прэміяльных зніжаецца ўдвая. За перамогу ў адборачным матчы гулец атрымлівае 3.000 еўра, але «аднамомантна» — 1.500.«Пасля выканання задачы выдаецца астатняе», — сказаў кіраўнік федэрацыі. Нявыглас выказаўся за тое, каб гульцы пераходзілі ў моцныя еўрапейскія чэмпіянаты. «Не хацелася б паўтарэння сітуацыі, калі ў 2004–2006 гадах нашы гульцы масава ішлі ў далёка не топавыя клубы Расіі, Украіны і г.д. Мы ў сваім узроўні значна ўзняліся і лічым, што кваліфікаваныя гульцы павінны ў нас гуляць», — сказаў ён. Паводле інфармацыі Нявыгласа, сярэдняя сума трансфера беларускага гульца — 300–400 тыс. еўра.За апошнія гады самым дарагім быў пераход з мінскага «Дынама» ў кіеўскае Сяргея Карніленкі — 1,5 млн. еўра (у 2004 годзе). Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2011 года маладзёжная зборная па футболе атрымала 120 тыс. еўра, паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі... |
|