Штанге: Пераходзіць на сістэму «восень-вясна» нерэальна»,. 21.by

Штанге: Пераходзіць на сістэму «восень-вясна» нерэальна»,

30.11.2010 10:52 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Бернд Штанге лічыць апраўданым цяперашні фармат чэмпіянату ў вышэйшай лізе. У 2010 годзе ў топ-дывізіёне ўпершыню выступала 12 каманд, якія гулялі ў тры кругі. Такая ж формула застанецца і ў сезоне-2011.

«Гэта добрае рашэнне, таму што нашы клубы дабіваюцца поспеху на міжнароднай арэне, а для БАТЭ сезон стаў лепшым за ўсю гісторыю», — адзначыў Штанге на прэс-канферэнцыі 29 лістапада.

У той жа час, паводле яго слоў, перад гульцамі БАТЭ, мінскага «Дынама» і іншых удзельнікаў еўракубкаў паўстала праблема вельмі шчыльнага календара: за восем месяцаў неабходна правесці каля 60 матчаў. «Гэта параўнальна з узроўнем Германіі і Англіі, але там такая колькасць гульняў праводзіцца за дзесяць месяцаў. Ліпень і жнівень атрымліваюцца вельмі напружанымі для клубаў, якія выступаюць у кубках, таму восенню гульцы не знаходзяцца на піку формы», — канстатаваў Штанге.

Паводле яго слоў, для БАТЭ было б больш зручна гуляць у два кругі з 14 камандамі ў вышэйшай лізе. «Але, з другога боку, федэрацыя павінна ўлічваць інтарэсы ўсіх клубаў і бачыць карціну ў цэлым.

Пакуль у нас няма інфраструктуры, якая дазваляе стартаваць у сакавіку.

Пераходзіць на сістэму „восень-вясна“ нерэальна», — адзначыў нямецкі спецыяліст.

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас заявіў, што спецыялістаў задавальняе цяперашні фармат, ніхто не ўздымаў пытанне аб павелічэнні колькасці каманд (з адной да дзвюх), якія па выніках чэмпіянату пакідаюць вышэйшую лігу. «Тут ёсць, напэўна, і іншая прычына. З кожным годам патрабаванні да клубаў вышэйшай лігі ўзрастаюць, у тым ліку па інфраструктуры, таму на гэтым этапе апраўдана, што перадапошняя каманда вышэйшай лігі мае шанс застацца [па выніках пераходных матчаў], таму што не ўсе каманды першай лігі гатовы паказаць такую інфраструктуру», — сказаў Нявыглас.

Ён адзначыў, што ўжо ўзніклі пытанні па камандах, якія перайшлі з другой лігі ў першую: «Са здзіўленнем некаторыя даведваюцца, што такія патрабаванні ў першай лізе».

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Бернд Штанге лічыць апраўданым цяперашні фармат чэмпіянату ў вышэйшай лізе. У 2010 годзе ў топ-дывізіёне ўпершыню...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика