Трэнерскаму штабу ХК «Дынама» рэкамендавана больш актыўна ўплываць на каманду. 21.by

Трэнерскаму штабу ХК «Дынама» рэкамендавана больш актыўна ўплываць на каманду

14.12.2010 10:26 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з няўдалым выступленнем хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) у чэмпіянаце КХЛ старшыня БФСТ «Дынама» і назіральнай рады ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Мінск» Юрый Бародзіч 13 снежня правёў нараду з кіраўніцтвам клуба.

Паводле звестак прэс-службы клуба, в.а. генеральнага дырэктара клуба Аляксею Торбіну пастаўлена задача «сумесна з трэнерскім штабам, а таксама з улікам меркавання іншых спецыялістаў, у сціслыя тэрміны правесці дэталёвы аналіз апошніх матчаў, гульні каманды ў цэлым і ўнесці да 18 снежня неабходныя прапановы для прыняцця канкрэтных кіраўніцкіх рашэнняў».

«Прадугледжваецца, што ў першую чаргу яны павінны быць нацэлены на ўнясенне карэктыў у трэніровачны працэс,

медыцынскае і псіхалагічнае забеспячэнне, павышэнне патрабавальнасці да асобных гульцоў і ўсёй каманды», — гаворыцца ў паведамленні.

Як падкрэсліў Бародзіч, для пераадолення спаду, які зацягнуўся, менш за ўсё паказаны паспешлівыя рашэнні. «Мы верым у трэнерскі штаб, але гэта павінна прымушаць галоўнага трэнера і яго асістэнтаў больш актыўна і эфектыўна ўплываць на каманду і хакеістаў пры падрыхтоўцы да гульняў і падчас кожнага матча. Неабходна зрабіць усё, каб вярнуць гульцам упэўненасць у сваіх сілах, а прыхільнікам — веру ў каманду», — заявіў Бародзіч.

На сайце «Дынама» апублікаваны зварот капітана каманды Андрэя Міхалёва.

«Выступленне каманды ў апошніх матчах пры ўсім жаданні назваць паспяховым нельга. Большасць крытычных водгукаў пра нашу гульню сапраўды маюць пад сабой усе падставы. <…> У гэтым крызісе ёсць і свае пазітыўныя бакі. Серыя няўдач ахаладзіла пыл многіх з нас, прымусіла апусціцца на зямлю, успомніць пра тое, што задача выхаду ў раўнд плей-оф яшчэ зусім не вырашана. І, магчыма, добра, што гэтая чорная паласа выпала нам менавіта зараз, калі яшчэ нічога не страчана. Мы па-ранейшаму ўваходзім у васьмёрку першых каманд Заходняй канферэнцыі, у нас добрыя гульцы, і ў нас цудоўныя прыхільнікі. <…> Разумеем, што далей адступаць нам ужо няма куды, права на памылку больш няма. І мы зробім усё для дасягнення галоўнага — выніку. Мы будзем біцца!» — зазначаецца ў звароце.

***

Пасля 36 матчаў «Дынама» з 50 баламі займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, сёмае ў Заходняй канферэнцыі і 14-е ў агульнай табліцы, атрымаўшы 11 перамог у асноўны час, 3 у авертайме, 4 па булітах і 15 паражэнняў у асноўны час, 1 у авертайме і 2 па булітах, закінуўшы 105 і прапусціўшы 108 шайб.

У апошніх 10 матчах «Дынама» адзін раз выйграла ў авертайме, два разы па булітах, шэсць разоў прайграла ў асноўны час і адзін раз па булітах.
Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з няўдалым выступленнем хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) у чэмпіянаце КХЛ старшыня БФСТ «Дынама» і назіральнай рады ЗАТ «Хакейны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика