Аляксандр Глеб забіў свой першы мяч за «Бірмінгем» у прэм’ер-лізе. 21.by

Аляксандр Глеб забіў свой першы мяч за «Бірмінгем» у прэм’ер-лізе

05.01.2011 00:00 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 4 студзеня, «Бірмінгем Сіці» ў матчы 22-га тура англійскай прэм’ер-лігі гуляў на выездзе з «Блэкпулам» і выйграў з лікам 2:1.

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб адкрыў лік на 24-й хвіліне. На 82-й беларуса замянілі (пры ліку 1:1), а на 89-й пераможны лік усталяваў у матчы Скот Дан.

Зараз «Бірмінгем» дзеліць 13-16-я месцы з «Эвертанам», «Уэст Бромвічам» і «Фулхэмам», усе каманды маюць па 22 пункты, у «Бірмінгема» 4 перамогі, 10 нічыіх і 6 паразаў.

***

Гэта першы гол Глеба за «Бірмінгем» (у Англію беларус вярнуўся ўлетку) у прэм’ер-лізе (у 13 матчах), таксама ў беларуса ёсць галявы пас і адзін мяч за клуб у матчы Кубка Лігі (21 верасня супраць «МК Донс»).

У 2005—2008 гг. Аляксандр гуляў у прэм’ер-лізе за лонданскі «Арсенал» і ў 89 гульнях правёў 7 мячоў.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 4 студзеня, «Бірмінгем Сіці» ў матчы 22-га тура англійскай прэм’ер-лігі гуляў на выездзе з «Блэкпулам» і выйграў з лікам 2:1. Беларускі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика