Аляксандр Карашкоў: "У маладога футбаліста ёсць дарагі гадзіннік, а другой пары бутсаў для гульні на мокрым полі няма". 21.by

Аляксандр Карашкоў: "У маладога футбаліста ёсць дарагі гадзіннік, а другой пары бутсаў для гульні на мокрым полі няма"

08.04.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія клубы працягваюць нас радаваць асаблівасцямі вясенняга футбола. Другі тур не прынёс нечаканых вынікаў у матчах, хіба што выніковасць усіх паядынкаў мінімальная. Але аматарам вялікай колькасці галоў можна параіць хіба што глядзець Лігу чэмпіёнаў. Нашы ж рэаліі вызначаюцца пакуль толькі тым, што арэна галоўнага стадыёна краіны стала ў параўнанні з першым турам яшчэ горшай, ды і стадыёны ў астатніх гарадах не лепшай якасці. На поле арэны ў Гродне не змог выйсці адзін з нападаючых "Нёмана", бо не меў спецыяльнага абутку. Вось як пракаментаваў гэты эпізод пасля матчу галоўны трэнер гродзенскай каманды Аляксандр Карашкоў:

— Я хацеў выпусціць Артура Бомбеля, каб узмацніць атаку. Аднак, ведаючы, што ў футбаліста адна пара бутсаў, якая не прызначана для гульні на такім полі, не стаў рызыкаваць. У нас, на жаль, так атрымліваецца, што ў маладога футбаліста ёсць дарагі гадзіннік, а другой пары бутсаў з шыпамі для гульні на мокрым полі ён не мае.

"Нёман" мінімальна (0:1) саступіў на сваім полі "Шахцёру".

Мінскае дэрбі, якое не ўсе такім лічаць, прайшло без забітых мячоў. "Мінск" і сталічнае "Дынама" згулялі так хутчэй за ўсё па прычыне нездавальняючага газона:

— Поле стадыёна "Дынама" знаходзіцца ў дрэнным стане. Непрымальна, калі на стадыёне, на якім гуляе нацыянальная зборная і праводзяцца матчы еўракубкаў, што з'яўляецца нацыянальным здабыткам, такі газон, — заўважыў галоўны трэнер дынамаўцаў Алег Васіленка.

Згодны з калегам і трэнер "гараджан" Віталь Тараканаў:

— Летась на "Дынама" поле таксама было ў жудасным стане. Тады, калі памятаеце, на адной палове цалкам адсутнічала трава. Зараз сітуацыя паўтарылася. Мне не важна, хто вінаваты, але для футбалістаў важна гуляць на полі добрай якасці, якое адпавядае іх узроўню... Я б не назваў нашу сустрэчу дэрбі. Да "Дынама" рыхтаваліся, як да звычайнага матчу.

У Віцебску аднайменны клуб прымаў жодзінскае "Тарпеда". Каманды таксама разышліся ўнічыю — 1:1. У складзе жодзінцаў дэбютаваў вядомы расійскі футбаліст Вадзім Яўсееў. 35-гадовы абаронца вядомы тым, што забіў мяч за зборную Расіі ў матчы з Уэльсам, а пасля перад тэлекамерамі нецэнзурна агучыў тое, што думалі ўсе балельшчыкі расійскай каманды. У гэтым сезоне ён падпісаў кантракт з камандай свайго сябра Сяргея Гурэнкі, з якім разам выступаў за "Лакаматыў".

Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ выйграў у наваполацкага "Нафтана" — 1:0. Перамогу прынёс, вядома ж, Рэнан Брэсан на 84-й хвіліне. "Белшына" ўнічыю згуляла з брэсцкім "Дынама" — 1:1, "Гомель" перайграў "Днепр" — 2:1. Матчы наступнага тура пройдуць 10 красавіка.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія клубы працягваюць нас радаваць асаблівасцямі вясенняга футбола. Другі тур не прынёс нечаканых вынікаў у матчах, хіба што выніковасць усіх паядынкаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика