"Днепр" нарэшце перамог, а мінскае "Дынама" шукае новага трэнера
11.05.2011
—
Новости Спорта
|
Афіцыйна пакуль пра адстаўку галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Алега Васіленкі не аб'яўлена, прэс-служба клуба паведамляе, што ён рыхтуе каманду да матча з жодзінскім "Тарпеда", але ў размовах з журналістамі Юрый Чыж пацвярджае свае намеры развітацца найхутчэй з расійскім спецыялістам. Што датычыць матча паміж дынамаўцамі Мінска і Брэста, то тут нічыя — 1:1. Сталічны клуб працягвае займаць дзясятае месца ў турнірнай табліцы. На апошнім месцы па-ранейшаму магілёўскі "Днепр", праўда, восьмы тур стаў для клуба паспяховым — першыя тры ачкі прынёс матч з жодзінскім "Тарпеда" — 3:1 на карысць магіляўчан. На адзінаццатым месцы пакуль "Мінск", але і для гэтага сталічнага клуба тур аказаўся ўдалым: мінімальная перамога (1:0) над "Нёманам". Затое БАТЭ працягвае адрывацца ад канкурэнтаў. Учыніўшы разгром "Віцебску" (4:1), клуб працягвае лідзіраваць у турнірнай табліцы. "Гомель" святкаваў перамогу над "Белшынай" — 3:1. "Шахцёр" унічыю (1:1) згуляў з "Нафтанам". Турнірнае становішча: БАТЭ — 20 ачкоў, "Гомель" — 13, "Нёман" — 11, "Тарпеда—БелАЗ" — 11, "Белшына" — 11, "Шахцёр" — 11, "Віцебск" — 10, "Дынама" (Брэст) — 10, "Нафтан" — 9, "Дынама" (Мінск) — 9, "Мінск" — 9, "Днепр" — 5. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйна пакуль пра адстаўку галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Алега Васіленкі не аб'яўлена, прэс-служба клуба паведамляе, што ён рыхтуе каманду да матча... |
|