Захараў: Рашэнне пра адстаўку Занкаўца ўжо прынятае
11.05.2011 15:26
—
Новости Спорта
|
Захараў: Рашэнне пра адстаўку Занкаўца ўжо прынятае ![]() Міхаіл Захараў: “Я ўдзячны нашым хакеістам, што яны выйгралі апошні матч. Я з усімі — літаральна з кожным хакеістам асабіста — паразмаўляў у той дзень перад гульнёй. І проста папрасіў іх… А пасля паглядзеў гэтую гульню — і душа ў мяне парадавалася, што вось яны сабраліся разам, перагаварылі, зразумелі, што ад іх патрабуецца, што адступаць ім няма куды, і згулялі! Але ўсякае магло быць, вы ж разумееце, усякае…”. Па звестках Міхаіла Захарава, галоўнага трэнера зборнай Беларусі Эдуарда Занкаўца пасля няўдалага выступу каманды на чэмпіянаце свету чакае адстаўка: Міхаіл Захараў: “Галоўны трэнер зборнай адназначна памяняецца. Рашэнне пра гэта ўжо прынятае, усе пра гэта ведаюць”. У інтэрв’ю Еўрарадыё вядомы хакейны спецыяліст Уладзімір Крыкуноў параіў беларусам шукаць новага трэнера ў сваёй айчыне. Назваў між іншых і прозвішча Захарава. Але сам Міхаіл Міхайлавіч заняць месца Занкаўца не спяшаецца: Міхаіл Захараў: “Я пра гэта не думаў. У мяне дзейнічае кантракт са зборнай Украіны. Таму нешта абмяркоўваць тут я не бачу сэнсу”. Захараў адначасова ўзначальвае зборную Украіны і мінскае “Юнацтва”, якое, відавочна, неўзабаве чакаюць кадравыя страты. На сайце мінскага “Дынама” 11 траўня з’явіўся артыкул, у якім клуб выказвае зацікаўленасць у нападаючым Аляксандры Кітаравым. Па ўсім відаць, гулец, які ў мінулым сезоне абараняў колеры мінскага “Юнацтва”, працягне кар’еру ў Кантынентальнай хакейнай лізе. “Калі забяруць — я буду толькі рады, — кажа трэнер “Юнацтва” Міхаіл Захараў, маючы на ўвазе, што хлопец зможа развівацца хутчэй, калі атрымае гульнявую практыку ў КХЛ. — Усё жыццё з “Юнацтва” забіралі хакеістаў, хіба гэта ўпершыню? Уся зборная — гэта 80% гульцоў “Юнацтва”, вы ж самі бачыце. Тыя ж сямёра дынамаўцаў [у зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2011. — Заўв. Еўрарадыё] — нашы гадаванцы: Міхалёў, Мялешка… Той жа Угараў, Стасенка, той жа Мезін беларускую “прапіску” атрымлівалі праз “Юнацтва”. Само ж “Юнацтва”, якое ў сезоне 2010/11 стала 6-разовым чэмпіёнам Беларусі, у наступным годзе працягне выступаць у Адкрытым чэмпіянаце нашай краіны. У КХЛ сёлета толькі адзін навічок — “Леў” з Попрада. “Крызіс усё ж такі нагадвае пра сябе, — гаворыць Міхаіл Захараў. — Хаця я згодны толькі з адным: у нашым хакеі шмат грошай, але мала плёну. Мы ўвесь час абмяркоўваем нацыянальную зборную. Але забываемся пра тое, што моладзевая каманда ў групе B целяпаецца, юнакі ў групе C… Пра гэта ніхто не кажа! А калі я пачынаю пераконваць, што трэба накіраваць грошы туды — раблюся ворагам № 1 у краіне. Трэнерам не падабаецца, гульцам не падабаецца, нікому не падабаецца! Усе адразу пачынаюць скардзіцца: а што нам рабіць у 32 гады?!” Трэнер і сам задаволены гульнёй на чэмпіянаце свету сваіх гадаванцаў — Кітарава і Сцяпанава: Міхаіл Захараў: “Можна было б і лепш іх выкарыстоўваць. Трэба было да іх ставіць Слыша, Радзінскага і Баранава [гульцы “Юнацтва”: форвард Максім Слыш і абаронца Аляксей Баранаў — у заяўку беларускай каманды на чэмпіянат свету не трапілі. — Заўв. Еўрарадыё]. І была б гатовая пяцёрка для беларускай хакейная зборнай. Яны ўвесь год гулялі разам, забівалі пяць на чатыры. Але гэта, ізноў жа, маё асабістае меркаванне”. Што датычыцца ўдзелу ў зборнай Беларусі легіянераў з НХЛ Грабоўскага і Касціцына — Міхаіл Захараў быў шчыра здзіўлены тым, што ў гэтай камандзе яны не здолелі напоўніцу рэалізаваць сябе: Міхаіл Захараў: “Касціцын і Грабоўскі няўдала ўпісаліся ў зборную? Гэта смешна! Касціцын і Грабоўскі — гэта лепшыя гульцы, якія паказваюць лепшы хакей. Калі б у мяне абодва гэтыя гульцы былі на Алімпіядзе [гульні 2010 у Ванкуверы. — Заўв. Еўрарадыё] — я быў бы на 10-м небе ад шчасця”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад апошнім матчам, які зборная Беларусі правяла на чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі, трэнер мінскага “Юнацтва” Міхаіл Захараў стэлефанаваўся з нашымі...
|
|