Беларуска Надзея Астапчук паказала лепшы сусветны вынік сезона ў штурханні ядра. 21.by

Беларуска Надзея Астапчук паказала лепшы сусветны вынік сезона ў штурханні ядра

05.07.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія лёгкаатлеты сталі прызёрамі міжнародных турніраў у Расіі і Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Надзея Астапчук на мемарыяле братоў Знаменскіх у расійскім Жукоўскім выйграла спаборніцтвы па штурханні ядра, паказаўшы лепшы вынік сезона ў свеце — 20 м 94 см. Беларуска Алена Копец была пятая — 17 м 64 см. У спаборніцтвах па скачках у даўжыню Настасся Мірончык-Іванова заняла трэцяе месца з вынікам 6 м 75 см.

У французскім Сатвілі ў актыве беларусаў чатыры ўзнагароды. Павел Крывіцкі стаў лепшым сярод кідальнікаў молата — 77 м 2 см, а Юрый Шаюноў паказаў другі вынік — 75 м 71 см. Два медалі заваявалі бягухі на 800 м — Марына Арзамасава фінішавала другой — 2 мін. 1,47 сек., а Святлана Усовіч заняла трэцяе месца — 2 мін. 1,79 сек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія лёгкаатлеты сталі прызёрамі міжнародных турніраў у Расіі і Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Надзея Астапчук на мемарыяле братоў Знаменскіх у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика