Сяргей Гурэнка зноў адыграўся на "Дынама"
09.08.2011
—
Новости Спорта
|
У выхадныя адбыліся матчы 20-га тура чэмпіянату краіны па футболе. А распачаўся тур яшчэ ў пятніцу, калі сталічнае "Дынама" прымала жодзінскае "Тарпеда", а магілёўскі "Днепр" — салігорскі "Шахцёр". З таго часу, як Сяргей Гурэнка перайшоў са сталічнага "Дынама" ў жодзінскую каманду, "Тарпеда" стала, бадай, самым нязручным супернікам для бела-блакітных: чатыры разы мінская каманда саступала жодзінцам. У "Дынама" ўсё апошнім часам складвалася нядрэнна, і трэці турнірны радок, за які сёлета і будзе весціся асноўная бітва, ім скарыўся. Але прыезд "Тарпеда-БелАЗ" у Кунцаўшчыну зноў скончыўся нядобра для бела-блакітнай тарсіды. Гол на 88-й хвіліне — і трэці радок "Дынама" пакуль прыйшлося саступіць, прапусціўшы наперад якраз жодзінцаў. А вось "Шахцёр" куды больш стабільна заснаваўся на другім месцы — трынаццаць тураў салігорская каманда не ведае паражэнняў. Апошні не стаў выключэннем — адзіны гол у вароты "Дняпра" на 53-й хвіліне забіў Камароўскі. У "Дняпра" зноў пачалася паласа няўдач — восем тураў каманда не адчувала смаку перамог і замацавалася на апошнім турнірным радку. Нягледзячы на стабільнасць, дагнаць БАТЭ "Шахцёру" пакуль не ўдаецца. Лідар сезона з такім жа папулярным у туры лікам 1:0 у нядзелю перайграў "Белшыну". На 74-й хвіліне гол забіў Арцём Канцавы. Яшчэ два матчы прайшлі ў суботу. Брэсцкае "Дынама", саступаючы два мячы, атрымала валявую перамогу над "Нёманам" — 3:2. "Нафтан" і "Віцебск" разышліся ўнічыю — 1:1. Становішча камандаў: БАТЭ — 47 ачкоў (розніца мячоў 36-8), "Шахцёр" — 39 (26-11), "Нафтан" — 28 (28-28), "Тарпеда-БелАЗ" — 28 (22-24), "Дынама" (Мн) — 27 (23-22), "Гомель" — 25 (20-13), "Белшына" — 24 (24-25), "Віцебск" — 22 (17-25), "Нёман" — 22 (20-29), "Мінск" — 21 (22-26), "Дынама" (Бр) — 19 (23-33), "Днепр" — 15 (17-34). Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя адбыліся матчы 20-га тура чэмпіянату краіны па футболе. А распачаўся тур яшчэ ў пятніцу, калі сталічнае "Дынама" прымала жодзінскае "Тарпеда", а...
|
|